Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларуская старонка

Дата: 6 августа 2020 в 22:07

   http://sad1m.luninec.edu.by/ru/sm_full.aspx?guid=12633Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.
    Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай.

Недахоп часу ў бацькоў, адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў - прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі. З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць  карыстацца ей ў далейшым.
    Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе..  Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.Усё гэта ёсць у казках.
    Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.

    Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона,  Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.  Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. А мы вам у гэтым дапапожам. 

Маша і мядзведзь

    Жыла-была дзяўчынка Маша. 
    Пайшла яна з сяброўкамі ў лес чарніцы збіраць. Знайшлі дзяўчынкі невялічкую лапінку ягад, сабралі ўсе, ды пайшлі далей шукаць. Кусцік за кусцік, чарнічка за чарнічку, так і не заўважыла Маша, як заблудзілася. 
   Стала яна крычаць. Ніхто з сябровак не адгукваецца, звала, звала Маша, асіпла. А ўжо і змяркацца пачало. Цёмна ў лесе стала, страшна. 
    Спужалася дзяўчынка, заплакала. Пачала скрозь слёзы зваць: 
    «Хто ў бары, хто ў лесе, прыйдзі ка мне нанач!» 
Ніхто не адклікаецца. Толькі страшна гудзе лес ды рэха адгукаецца. Яшчэ раз крыкнула Маша: 
     - Хто ў бары, хто ў лесе, прыйдзі ка мне нанач! 
I раптам да яе данеслася: 
     - Я ў бары, я ў лесе, іду к табе нанач! 
Узрадавалася Маша, пачала крапчэй зваць: 
     - Хто ў бары, хто ў лесе, прыйдзі ка мне нанач! 
     — Я ў бары, я ў лесе, іду к табе нанач. 
Глядзіць Маша, а з лесу вылазіць вялізны мядзведзь. Страшна дзяўчынцы стала, але ж думае, не адна буду. 
    Мядзведзь ёй і кажа: 
    - Пайшлі да мяне жыць. 
Што зробіш, трэба ісці. Прывёў мядзведзь дзяўчынку ў бярлогу. А там цёмна, гразна. Узялася Маша, прыбрала ўсё. Дала мядзведзю чарніц і хлеба, які брала з сабой у лес. Наеўся мядзведзь і загадаў слаць пасцель. 
     - А як мне слаць? — пытае дзяўчынка. 
     - Рад камення, рад палення, ступу пад голаву, карытам накрыцца. 
  Цяжка было дзяўчынцы, але ж паслала, мядзведзь і заснуў. А Маша расплакалася, яшчэ страшней ёй стала, дамоў захацелася. Але як дабрацца ў вёску? 
     А жыла ў бярлозе пад печкай мышка. Яна таксама баялася мядзведзя. Маша дала ёй хлебныя крошкі. Паела мышка і кажа: 
     — Не плач, Маша, я цябе завяду дамоў. 
Узрадавалася дзяўчынка і хуценька, пакуль спаў мядзведзь, выслізнула з мышкай з бярлогі. 
Вывела мышка Машу з лесу, прывяла дахаты. Узрадаваліся бацькі. Накармілі мышку і вырашылі пакінуць яе ў сябе. 3 той пары і жывуць мышы побач з чалавекам. 

 

                    

Несцярка

Жыў сабе Несцярка, было ў яго дзетак шэсцерка: рабіць ляніцца, а красці баіцца. 
Вось аднаго разу едзе святы Юрый к Богу на савет. Сустракае яго Несцярка да й пытае: 
- Куды ты едзеш, святы Юрый? 
– Еду к Богу на савет. 
– Пакланіся там аба мне: як мне жыць на свеце? Рабіць лянюся, а красці баюся, дзеці ўміраюць, есці хочуць! 
– Ладна, Несцярка, пакланюся! 
– Не, святы Юрый, ты забудзеш аба мне! 
– Кажу табе, што не забуду! 
– Ну дак пакінь мне на залог сваё сядло!. 
Пакінуў Юрый сваё сядло Несцярку, а сам паехаў далей без сядла. Прыехаў святы Юрый к Богу і стаў перад ім. Пра ўсё расказаў ён Богу, а пра Несцярку так і забыў. 
Бог і кажа яму: “Паязджай, Юрый, загубі страшную змяю!”. Выйшаў Юрый на двор і тутака толькі ўспомніў пра Несцярку, што ў яго дзетак шэсцярка, рабіць ляніцца, а красці баіцца. Вярнуўса ён к Богу і гаворыць: “Пасаветуй, Божа, як жыць Несцярку, дзетак ў яго шэсцерка, рабіць ляніцца, а красці баіцца, дзеці ўміраюць, не еўшы?” 
Вось Бог і адказвае: “Скажы, Юрый, Несцярку, што ўсё, што ён у каго возме – то яго”. Прыехаў Юрый к Несцярку: 
– Здароў, Несцярка! 
– Здароў, святы Юрый! 
– Я пакланіўся Богу ад цябе! 
– Дзякуй табе за ета, што казаў Бог? 
– Ён казаў, што ўсё, што ты ў каго возьмеш, то тваё! 
– Ладна, так я і жыцьму па Божжаму савету! 
– Ну, а дзе ж, Несцярка, маё сядло? 
– Да ў мяне ж, святы Юрый! 
– Дак давай мне яго! 
– Не, святы Юрый, па Божжаму савету яно ўжо маё!. 
Паехаў святы Юрый без сядла, куды яму Бог сказоў. А Несцярка прадаў залатое сядло багатаму чалавеку і атрымаў за яго многа грошай. Несцярка пастроіў сабе добрую хату і стаў жыць заможна. 

Пчала і муха

   Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд зьбірала. А муха мёд толькі есьці любілі. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха ня хоча нават пераначаваць. 
    Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цьвітуць, шустрыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі сьпяваюць. 
    Задумалася муха: як добра на свеце жыць! 
    Думала-думала, ды задрамала. 
    А ў гэты час над лугам пчала пралятала. Ляціць, гудзе, мёд у вулей нясе. Цяжка ёй, аж стогне небарака. 
   Прахапілася муха ды як закрычыць на пчалу: 
— Ах ты сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш! 
— Выбачай, — сказала пчала. — Я шмат мёду нясу, дык і стагну. 
— Ха-ха, — засмяялася муха, — шмат мёду нясеш, а сама, нябось, галодная: вунь якая худая — адны косьці... 
— Праўда, — адказвае пчала, — мы, пчолы, збіраем пуды, а самі худы. 
— А чаму ж вы худы? І мёд у вас, і вашчына ў вас... 
— Дык жа мёд мы збіраем ня толькі для сябе, а і сваім дзеткам, і гаспадару, які нам хату зрабіў, даглядае нас. 
— Чакай, чакай, — кажа муха, — я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем. 
— Ат, — замахала крыльцамі пчала, — няма мне калі з табой гаманіць: трэба хутчэй дадому спяшацца, мядовую кашку дзеткам варыць. 
— А дзе возьмеш ты мядовую кашку? 
— На сябе вязу. 
— У чым? 
— У вазку, у палазку і за пазушкай. 
Загула пчала ды паляцела ў свой вулей. 

Разумная дачка

    Жыў адзін бедны чалавек з жонкаю. Нарадзілася ў іх дачка. Прышлося спраўляць радзіны. А ў чалавека таго ні хлеба, ні да хлеба. Чым гасцей частаваць? 
   Пайшоў бядняк на рэчку па ваду. Аж бачыць — ляжыць у кустох цялушачка. Ды такая слабая, што сама і ня ўстане. 
   Прынёс ён цялушачку дахаты і кажа жонцы: 
— Давай зарэжам яе: будзе чым гасцей пачаставаць. 
    Спадабалася жонцы цялушачка — такая рыжанькая ды лысенькая. 
— Не, — адказвае яна, — хай лепш гадуецца. 
— Дык яна-ж зусім кволенькая. Яе, відаць, нехта знарок выгнаў, каб у хляве ня здохла. 
— Нічога, можа як і выгадуем. Падрасьце дачка — будзе ёй малако. 
Паслухаў чалавек жонку, і пачалі яны гадаваць цялушачку. 
    Падужэла тая, расце, як на дражджах. І дачка таксама расце, як на дражджах. Ды такая разумніца ўдалася, што і старыя ахвотна слухаюць яе. 
   Выгадавалася з лысенькай цялушкі слаўная карова. 
    Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасвіць карову. 
    Заглядзеўся аднойчы багаты сусед на карову бедняка. 
— Адкуль у цябе такая добрая карова? — пытаецца. 
Бядняк і разказаў яму ўсё, як было. 
— Эгэ, — кажа багацей, — дык гэта-ж мая цялушка! Гэта я выгнаў яе — ня думаў, што яна на ногі ўстане. Не, тады я забяру сваю карову назад... 
Зажурыўся бедны чалавек. 
— Я-ж яе гадаваў, — кажа. — І яна цяпер мая. 
Не згаджаецца багаты: 
— Не аддасі дабром — пойдзем да пана на суд. 
Што рабіць? Пайшлі да пана на суд. 
Багаты падаў пану руку, прывітаўся: вядома, багаты з багатым свае людзі. Пан кажа яму: 
— Садзіся ў мяне. 
Багаты сеў у крэсла, а бедны стаіць у парозе, шапку зняўшы. Пан на яго і не глядзіць. 
— Ну, што добрага скажаш? — пытаецца пан у багатага. 
— Ды вось, пане, якая справа, — пачаў скардзіцца багаты. — Сем гадоў таму назад гэты чалавек забраў маю цялушачку і цяпер не аддае... 
   Выслухаў пан і бедняка. А потым кажа ім: 
— Добра. Суд мой будзе такі. Я загадаю вам тры загадкі: што на свеце сыцей за ўсё, што на свеце саладзей за ўсё, што на свеце шпарчэй за ўсё? Хто адгадае, таму і застанецца карова. А цяпер ідзіце дахаты, падумаўце. Заўтра прыдзеце з адгадкамі. 
    Вярнуўся бедны чалавек дахаты, сеў і плача. 
— Чаго ты, тата, плачаш? — пытаецца дачка. 
— Ды так і так, — адказвае бацька. — Хоча багаты сусед адабраць у нас карову. Пайшлі мы з ім да пана на суд. А той загадаў нам тры загадкі. Хто з нас адгадае, таму і карова застанецца. Дзе-ж мне адгадаць тыя загадкі! 
— А якія, тата, загадкі? — пытаецца дачка. Бацька сказаў. 
— Нічога, тата, ня турбуйся, — кажа дачка. — Кладзіся спаць. Раніца за вечар мудрэйшая, заўтра што-небудзь прыдумаем. 
    А багаты прыйшоў дадому і радуецца. 
— Ну, баба, карова будзе наша! Трэба нам з табою толькі адгадаць тры загадкі: што на свеце сыцей, што саладзей, і што шпарчэй? 
— Вось, дзіва! — усміхнулася жонка. — Тут і адгадваць няма чаго. Сыцей за нашага рабога парсюка нікога на свеце няма. Саладзей за ліпавы мёд ад нашых пчол таксама няма нічога. А шпарчэй за нашага гнядога жарабца ніхто ня зможа бегчы: ён-жа як памчыцца, дык і вецер не дагоніць! 
— Праўда, — згадзіўся мужык, — так я і скажу пану. 
Назаўтра прыходзяць бедны з багатым да пана. 
— Ну, што, адгадалі мае загадкі? — пытаецца пан. 
Багаты выйшаў наперад: 
— Ды тут і адгадваць няма чаго: няма нікога і нічога на свеце сыцей за майго рабога парсюка, саладзей — за ліпавы мёд ад маіх пчол і шпарчэй — за майго гнядога жарабца. 
— А ты, — пытаецца пан бедняка, — адгадаў? 
— Адгадаў, пане: няма нічога сыцей за зямлю, бо яна ўсіх корміць; няма нічога саладзей за сон, бо хоць якое гора, а заснеш дык і забудзешся; і няма нічога шпарчэй за людзкія думкі, бо сам ты яшчэ тут, а думкі ўжо далёка-далёка... 
Правільна адгадаў бядняк! Прышлося пану прысудзіць яму карову. 
— Хто гэта цябе навучыў так адказваць на мае загадкі? — пытаецца пан у бедняка. 
— Мая дачка-сямігодка. 
Здзівіўся пан: ня можа таго быць, каб такая малая беднякова дачка адгадала яго загадкі! І захацелася яму паглядзець на разумную дзяўчынку. Прыехаў ён аднойчы да бедняка, а той якраз з жонкаю ў полі быў. Сустрэла пана беднякова дачка-сямігодка. 
— Дзяўчына, — пытаецца пан, — да чаго мне коней прывязаць? 
Паглядзела дзяўчынка на сані і калёсы, што стаялі на дварэ, і кажа: 
— Можаш да зімы прывязаць, а можаш і да лета. 
Пан і вочы вылупіў: як гэта можна коней прывязаць да зімы або да лета? Смяеццца, відаць, з яго гэтае дзяце? 
— Ну, хоць да саней прывяжы, а хоць да калёс, — растлумачыла дзяўчынка. 
Бачыць пан: беднякова дачка сапраўды надта разумная. Не гонар гэта пану. Дачуюцца людзі, што яна разумнейшая за пана, тады хоць з маёнтку ўцякай. 
Пагаварыў пан з дзяўчынкай і паехаў, а ёй сказаў, каб увечары бацька да яго прыйшоў. 
Прыйшоў увечары бядняк да пана. 
— Нічога, — кажа пан, — разумная твая дачка. Але я ўсё-ж разумнейшы. 
Даў пан бедняку рэшата яек. 
— На, — кажа, — занясі дачцы і скажы, каб яна пасадзіла на іх квактуху і вывела мне да заўтра куранят на снеданьне. А нн зробіць гэтага — загадаю бізуноў даць. 
Прыйшоў бацька дахаты засмучаны. Сеў на лаве і плача. 
— Чаго ты, тата, плачаш? — пытаецца дачка. 
— Ды вось, дачушка, бяда якая: загадаў табе пан новую загадку. 
— Якую? 
Бацька паказаў дачцы рэшата з яйкамі. 
— Сказаў, каб ты на гэтыя яйкі квактуху пасадзіла і вывела куранят да заўтра яму на снеданне. Хіба-ж гэта можна зрабіць? 
Дачка падумала і кажа: 
— Нічога, тата. Заўтра што-небудзь прыдумаем. А пакуль што бяры, мама, гэтыя яйкі, пячы яечню на вячэру. 
Раніцай дачка кажа бацьку: 
— На табе, тата, гаршчок, ідзі да пана. Скажы, каб ён за дзень ляда высек, выкарчаваў і ўзараў, проса пасеяў, зжаў і змалаціў ды ў гэты гаршчок насыпаў куранят карміць. 
Пайшоў бацька да пана, падаў яму гаршчок і сказаў усё, як дачка загадала. 
Пан паскуб вусы, паморшчыўся і кажа: 
— Разумная твая дачка, ды я ўсё-ж разумнейшы! 
Узяў ён тры сцяблінкі лёну, падаў бедняку: 
— Скажы дачцы, каб яна да заўтра гэты лён сцерла, спрала і выткала і пашыла мне з яго кашулю. 
Вярнуўся бацька дахаты засмучаны. Дачка пытаецца: 
— Што сказаў табе пан? 
Падаў бацька ёй тры сцяблінкі лёну і разказаў, што пан загадаў. 
— Нічога, — адказвае дачка, — кладзіся, тата, спаць, заўтра што-небудзь прыдумаем. 
Назаўтра дае дачка бацьку тры кляновыя дубчыкі і кажа: 
— Занясі пану і папрасі — няхай ён іх пасадзіць, за адну ноч вырасціць і зробіць снасць для кроснаў, каб было на чым палатно яму для кашулі выткаць.
Пайшоў бядняк да пана, падаў тры дубчыкі і сказаў, як дачка навучыла. 
Пачырванеў пан і кажа: 
— Разумная твая дачка — нічога не скажаш. Ды я ўсё-ж разумнейшы! Перадай-жа ты ёй, каб яна да мяне ні пехатою прыйшла, ні на кані прыехала, не голая і не адзетая і каб падарунак мне прынесла, а я каб ня мог яго прыняць. Калі зробіць усё гэта, то вазьму яе за дачку — вырасце, пані будзе! А не зробіць — дрэнна ёй будзе... 
   Вярнуўся бацька дахаты яшчэ больш засмучаны. 
— Ну, што табе, тата, пан сказаў? — пытаецца дачка. 
— Ды вось, дачушка, нарабіла ты сваімі адгадкамі бяды і нам і сабе... 
Расказаў ёй бацька, што пан загадаў. 
— Нічога, тата. Як-небудзь абдурыш пана і на гэты раз. Злаві ты мне толькі жывога зайца. 
Пайшоў бацька ў лес, паставіў сіло і злавіў зайца. 
    Дачка закруцілася ў рыбацкую сетку замест сукенкі, села на кіёк і паехала з зайцам да пана. 
   Пан стаіць на ганку і дзівіцца: зноў перахітрыла яго беднякова дачка! Узлаваўся ён і нацкаваў на яе сабак — думаў, тыя разарвуць разумніцу. Дзяўчынка выпусціла з рук зайца — сабакі і памчаліся за ім. 
 Падышла яна да пана. 
— Лаві, — кажа, — свой падарунак: вунь ён у лес пабег. 
Прышлося пану ўзяць разумную дзяўчынку за дачку. 
Паехаў неўзабаве пан за мяжу, а дзяўчынцы сказаў: 
— Глядзі-ж, каб ты тут без мяне не судзіла маіх людзей, бо дрэнна табе будзе. 
    Засталася дзяўчынка адна ў маёнтку. Здарылася ў гэты час такая справа. Пайшлі два дзядзькі на кірмаш. Адзін купіў калёсы, другі — кабылу. Запрэглі кабылу ў калёсы і паехалі дамоў. Па дарозе спыніліся адпачыць. Ляглі і паснулі. А як прачнуліся, бачаць: бегае ля калёс малое жарабятка. Дзядзькі заспрачаліся. Той, чые калёсы былі, кажа: «Жарабя маё, гэта мае калёсы ажарабіліся!» А той, чыя кабыла, сваё даводзіць: «Не, жарабя маё, гэта мая кабыла ажарабілася!» 
   Спрачаліся, спрачаліся ды вырашылі ехаць да пана на суд. 
Прыехалі, а пана няма дома. 
— Рассудзі хоць ты нас, — просяць дзядзькі прыёмную дачку. 
Даведалася дзяўчынка, што ў іх за справа, і кажа: 
— Няхай той з вас, чыя кабыла, выпража яе з калёс, ды вядзе ў руках, а той чые калёсы, кяхай цягне іх на сабе ў другі бок. За кім жарабя пабяжыць, той яго і гаспадар. 
   Дзядзькі так і зрабілі. Жарабя пабегла за кабылаю, на гэтым і спрэчка ў іх скончылася. 
   Вярнуўся пан з-за мяжы і дачуўся, што разумная дзяўчынка без яго суды судзіла. Узлаваўся ён, нарабіў крыку: 
— Што-ж ты не паслухала мяне? Цяпер ты не мая дачка. Бяры сабе з маёнтку, што пажадаеш, ды ідзі дахаты, каб я цябе больш не бачыў! 
— Добра, — кажа дзяўчынка, — але мне хочацца на адход цябе віном пачаставаць. 
— Частуй, — буркнў пан. — толькі хутчэй. 
   Напаіла яго дзяўчынка віном, пан і заснуў бяз памяці. Загадала яна тады слугам запрэгчы каня, палажыла пана ў карэту і павезла дахаты. Дома з бацькам зняла яго з карэты ды перанесла ў сенцы на салому. 
— Вось табе, — кажа, — пасцель замест пярын. Ачухвайся тут. 
     Прачнуўся назаўтра пан, аглядаецца — дзе-ж гэта ён? Убачыў сваю прыёмную дачку, якую прагнаў, і пытаецца: 
— Чаму я тут, у бруднай мужыцкай хаце, ляжу? 
— Ты сам так захацеў, — сьмяецца дзяўчынка. — Ты сказаў мне: «Бяры сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты». Я і ўзяла цябе. Уставай ды ідзі замест бацькі паншчыну адбываць. Ты мужык дужы, работнік з цябе будзе нядрэнны. 
   Пачуўшы гэта, пан усхапіўся на ногі і так драпануў назад у свой маёнтак, што толькі яго і бачылі. Нават ад коней з карэтаю адрокся. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.