Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Герб Рэспублікі Беларусь - галоўны дзяржаўны сімвал (эмблема) Рэспублікі Беларусь, разам са сцягам і гімнам. Замяніў папярэдні герб «Пагоня» па выніках рэферэндуму, праведзенага 7 чэрвеня 1995 года.
За ўзор быў прыняты герб Беларускай ССР, створаны ў 1950 годзе Іванам Дубасовым.
Дзеючы дзяржаўны герб замяніў герб "Пагоня", які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года і прыняты на пасяджэнні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
У 2012 годзе герб Беларусі зведаў некаторыя змены, у прыватнасці, былі нязначна змененыя шрыфт і адценні кветак на малюнку зямнога шара.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкi напiсаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь» (Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» 5 ліпеня 2004 года № 301 -З).